?

Log in

набуду ў цябе
гадзіну занятага часу
мы будзем ганяца за словамі
памяць дражніць
ды хочаш дурное забыць
я люблю твае пальцы
і па вуліцах менскіх хадзіць

здыму свае боты
якія нацёрлі ногі
давай не спяшацца
у нас было шмат крывога
апроч палюбоўнікаў і дарогі
дзвюх дарогаў

мае валасы былі доўгія і курчавыя
пра што мы маўчалі
цяпер валасы кароткія
нефарбаваныя
ты верыў у цуда
якое наканаванае
мне асобна

крокі мае былі дробныя
ўсхваляваныя
калі я спяшалася
быць ля цябе штосодні

а ты пагаліў бараду
у цябе на твары
адбілася сонца вялікімі канапушкамі
ведаеш я не хацела
а толькі цела
дзевятага траўня
жаўнеры стралялі з пушак
у птушак

прабач я палю
я цябе называла любы
“каханы” трымала ў галаве
у мяне праз цябе
чатырнаццаць забылася шлюбаў
і бесплодных ідэяў гады
сёння спёка
набудзем вады
ні пра што пераймацца не будзем

ім пайсці
нам застацца
ты умееш непавярхоўна кранацца
і высока казаць пра пустое
ведаеш ні хвіліны спакою
а жывога мёртвыя танцы
на патэльні
ў алеі
да глянцу
мы не будзем цяпер цалавацца
бог з табою

на гадзінніку роўна дваццаць
заўтра жнівень
ці мне здаецца
што я чую як хутка б’ецца
не маё
а адно на дваіх

а табе ўжо трэба спяшацца
кроў згушчаецца
дождж ліецца
выбачай у мяне цягнікі
і да болю нацёртыя ногі
так
у нас было шмат крывога
апроч палюбоўнікаў і дарогі
дзвюх дарогаў



© Некурилла

Метки:

чаму ты не любіш мяне
як я цябе
на паркет
распускаю пацеркі
наступаю

не магу не хачу
адмаўляю

пагаджаюся

роўна дыхаю
цалкам маю

© Некурилла

саспелае жыццё ідзе па лужынах
без ботаў парасону і самоты
з вачыма мужнымі
дыстанцыю кароткую
ад вераснёўскага
світання ў чароце
да лістападаўскае
поўні над балотам
імглою ўзрушаным

юнацкае жыццё ідзе насутрач
схаванае ў жоўтым каптуры
прывабнае праблемнае закрытае
у шэры дзень
вясёлкаю пралітае
крані – разбітае

а смерць і нараджэне будуць побач
гарантаваць нязменнасць
і сумнеўнасць
ісці прыгожа і ахвярна поруч
хваробаю ісці
да вызвалення

© Некурилла

Метки:

мотыльки

не оставляй меня ни на минуту
летят мотыльки на свет
надо быть нужным кому-то
сложно сказать нет


© Некурилла

Метки:

Ритмобейтинг

В комнате много света.
Утро
распыляется в воздухе
мутном
когда я уже
ни секунды
не хочу у тебя просить.
Больше.
Нет никакого потенциала –
есть
музыка, грузная и провсегдашняя,
от которой мокреет.
Тело
уставшее танцевать.
Стриптиз для себя самого –
в ванной комнате
отвращении
будто к себе –
за то что он у меня
засыпает
когда-то желанный.
Как лужа чужая ванна
промышленный сток из крана
пахнет
классической музыкой
взорвать бы
твоё кайфоедство кургузое,
отрицание альтернативы
аперитива
чтобы прорезались
почки
пустили листья
и цветик летящий случился
к семи.
А тут в-не-весомости пейтинг
теряю рейтинг
ритмобейтинг.

Сначала.
По каждому дню
как по краю
ты не знаешь что я шагаю
от всего в ничего
и судишь
как все эти
выпотрошенные
синтетикой люди.
Без ствола
в побледневшем благе
тебе будет мАло
навек
любимый
не будем не надо

случайный во мне
человек
случайная порция яда

а утро... идёт
светом солнечного Ядра

дремлет кто-то
а кто-то – живёт


© Некурилла

Метки:

Тэрмін годнасці

IMG_8762_web

як малюнкі
у кніжках хаваецца
застыгла
адно на ўсіх дзеянне
тут ні вецер не вее
ні марозіць зіма

а яны ўсё адно – у дамах
ля надзьмуханых штучнай надзеяй
батарэяў

тэрмін годнасці – выйшаў
на сродках хімічных
трымаецца – тэрмін вартасці
і трывае
на тэрміне пятым
у хістаннях сваіх празаічнае
на падставы застацца

багатае

у мяне небывалае свята
скрозь тыпова бетонныя плошчы
прозвішчамі названыя спрошчанымі
я ў родную некалі крочу
рэчаіснасць адцення зямлістага
дзёрну восеньскага гусціва
па слядох ад парадных вусеняў
у балота маўклівых вуснаў
у фасфарычна п’яныя ночы

хай здаецца знямоглым
сонца –
па ўласнай дарозе коціцца
распушчае святло
разварушвае цень
пра прыродны парадак клапоціцца
не кранае законаў людзей

...спадарынь
з нацёртымі прагаю ззяць
мазалямі
што выходзяць


з тэрміну годнасці
як на ходнік з метро – запаволена
нібы нехта гукнуў – азіраюцца

на часова шчаслівых
ды ахвярна няшчасных
падзяляюцца


на галоўнай плошчы – пустэльня
хваліцца тэрмінам вартасці
васьмікутнае пліткі
закладзенай
гэтак шчыльна – як у рэшце двароў
дзе ўпарта нішто не змяняецца
толькі цені ўцеклых гадоў
ля пад’ездаў сядзяць
да катоў усміхаюцца


© Некурилла

в перебоях

никогда не узнаю
какой ты
мерзкий
день
выползает с земли
и ты видишься мне
в перебоях
между сном
и не спать могли

© Некурилла

Метки:

Вытригрим

разводным
многоточием
по шириночной молнии
ноги врозь
Вытригрим
чтобы губы воочию
эту близость
запомнили

по рукам
крапивою нам
по осоке
коленями
будь всегда на чеку
эй ты там
наверху…

сколько
слизано времени?



© Некурилла

Послесловие

я больше не люблю тебя
так страшно
почувствовать
что книга закрывается
а я
еще не кончил чтение
но знаю – больше
тут и не отыщется –
в главе последней
нет ни исцеления
ни даже хрупкого
намёка на начало

бумага желтая
от серых глаз устала

я больше не люблю тебя
апрель
топор
на лестничной площадке
и холод
расширяет кругозор
заметных одиночек

я в порядке
без десяти
чужих любовниц
вор

щиты рекламные
привычны
и понятны
попробуй не оценивать
умри
выталкивая мусор
изнутри
ища спокойствия
не требуя деталей
я больше не люблю тебя
нельзя ли
об этом никогда не говорить…

…что лист мой чист
и пульс не учащенный
ни музыки
ни света
ни ползвука
глаза закрыл
сложил на ребрах руки
уснул...
без цели
цельности и сил

© Некурилла

Метки:

Profile

stand_art
nekurilla
Нека КурилЛова

Latest Month

Сентябрь 2012
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30